У Расеі прапанавалі не знішчаць «санкцыёнку»


Расспажыўнагляд выступіў за забарону знішчаць прыдатныя да ўжывання прадукты, у тым ліку канфіскаваныя на мытні праз эмбарга. Такая прапанова апублікаваная на сайце Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека (СПЧ).

У дакуменце гаворыцца, што Расспажыўнагляд «лічыць мэтазгодным» распрацаваць нарматыўна-прававыя акты аб забароне на пахаванне і знішчэнне прадуктаў, прыдатных для ўжывання ў ежу.

Акрамя таго, прапануецца разглянуць магчымасць выкарыстоўваць незапатрабаваныя прадукты і харчовыя адходы ў якасці крыніц біяэнергетыкі.

У траўні Міністэрства сельскай гаспадаркі падрыхтавала законапраект, які абмяжоўвае ўвоз прадуктаў у Расею з іншых дзяржаў. Ён прадугледжвае канфіскацыю і знішчэнне прадуктаў жывёльнага паходжання, увезеныя з краін, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, а таксама без дазволу і без ветэрынарнага сертыфіката. Гэта таксама тычыцца прадуктаў у ручной паклажы, багажы і паштовых адпраўленнях.

Улетку 2018 года Рассельгаснагляд даў справаздачу, што са жніўня 2015 года было знішчана больш за 25 тысяч тон санкцыйных прадуктаў, з іх 24,4 тысячы тон – раслінная прадукцыя, 936 тон – прадукцыя жывёльнага паходжання.

КА, belsat.eu, паводле takiedela.ru

Стужка навінаў