У Расеі прапанавалі караць буйнымі штрафамі і арыштамі СМІ - «замежныя агенты»


У Дзярждуму Расеі ўнесены законапраект, які ўводзіць штрафы за парушэнне парадку працы СМІ ў статусе замежнага агента.

Законапраект прадугледжвае штрафы як для саміх замежных СМІ, так і для расейскіх юрыдычных асоб у статусе замежнага агента. За першае парушэнне закона аб замежных агентах прадугледжаны штраф ад 10 тысяч рублёў (170$) для фізічных асоб да 500 тысяч – для юрыдычных (8550$).

Паўторнае парушэнне на працягу года прапанавана караць штрафам ад 50 тысяч рублёў (850$) для фізічных асоб да мільёна рублёў (17102$) – для юрыдычных. Кожнае наступнае парушэнне (трэцяе і больш на працягу года) будзе карацца штрафам 100 тысяч рублёў (1700$) або арыштам да 15 содняў для фізічных асоб і штрафам у памеры 5 мільёнаў рублёў (85511$) – для юрыдычных.

Законапраект набудзе сілу з 1 студзеня 2018 года года.

У лістападзе ў Расеі быў прыняты закон, які дазваляе Мінюсту рэгістраваць замежныя СМІ ў статусе замежнага агента. Такія СМІ павінны будуць даваць справаздачу перад расейскім ведамствам пра сваю працу і маркіраваць сваю прадукцыю. Пакуль Мінюст не ўнёс ні адно СМІ ў рэестр замежных агентаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў