У Расеі перакуліўся аўтобус з дзецьмі. Сем чалавек загінулі


Раніцай 3 лютага ў Калужскай вобласці РФ перакуліўся аўтобус з дзецьмі, якія ехалі ў філармонію для выступу ў музычным конкурсе.

Паводле расейскага МНС, загінулі 7 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. 33 атрымалі траўмы і пашкоджанні. Усяго ў аўтобусу было 45 чалавек.

Кіроўцу аўтобуса затрымалі. У яго дачыненні распачатая крымінальная справа паводле ч. 5 арт. 264 Крымінальнага кодэксу РФ (парушэнне правілаў дарожнага руху, што прывяло да смерці двух ці болей асобаў).

ІІ, belsat.eu, паводле РИА Новости

Стужка навінаў