У Расеі пацыент пасля аперацыі ўцёк з рэанімацыі па піва


[/vc_column_text][vc_column_text]Прадаўцы крамы ў Саянагорску былі шакаваныя, пабачыўшы мужчыну, прыкрытага ў мароз адной прасціной.

Вечарам у суботу ў гандлёвы павільён непадалёк ад Саянагорскай гарадской лякарні, зʼявіўся чалавек у адной прасціне, залеплены лейкапластырам, з трубкамі для дрэнажу ў целе ды слядамі нядаўна перанесенай аперацыі.

Як высветлілася, мужчына збег з аддзялення рэанімацыі Саянагорскай гарадской лякарні, каб купіць піва, паведамляе тэлеканал ТВК. Працаўнікі павільёну адмовіліся яму прадаваць алкагольны напой ды выклікалі нарад пазаведамаснай аховы, якая і даставіла ўцекача назад у лякарню.

Як магло адбыцца, што чалавек пасля аперацыі змог бесперашкодна пакінуць лячэбную ўстанову, пакуль не ясна.

МЯ, паводле sayanogorsk.info, tvk6.ru

Стужка навінаў