У Расеі пасля выбуху пад Северадзвінскам адключыліся яшчэ дзве станцыі замеру радыяцыі


Расейскія станцыі маніторынгу радыяцыі – адна на Чукотцы, другая на Алтаі – перасталі перадаваць звесткі праз некалькі дзён пасля выбуху ў ядравым цэнтры пад Северадзвінскам. Раней паведамлялася пра прыпыненне перадачы дадзеных на станцыях у Дубне і Кіраве, піша Бі-Бі-Сі.

Выканаўчы сакратар Арганізацыі Дамовы аб усёабдымнай забароне ядравых выпрабаванняў Лассіна Зерба, паведаміў, што расейскія станцыі перасталі выходзіць на сувязь яшчэ 13 жніўня.

«Эксперты працягваюць звяртацца да расейскіх калегаў, каб яны як мага хутчэй аднавілі працу», – сказаў Зерба.

Reuters: радыяцыйны фон каля Северадзвінску павысіўся ў выніку выпрабаванняў крылатай ракеты

У панядзелак Зерба апублікаваў у сваім Twitter інтэрактыўную мапу, на якой паказана, як воблака радыяцыі магло распаўсюджвацца над тэрыторыяй цэнтральнай Расеі пасля выбуху. Ён таксама паведаміў, што праз два дні пасля інцыдэнту маніторынгавыя цэнтры ў Кіраве і падмаскоўнай Дубне перасталі перадаваць дадзеныя пра радыяцыйны фон.

Гэта выклікала падазрэнне назіральнікаў у тым, што расейскія ўлады спрабуюць абмежаваць распаўсюд звестак пра аварыю.

Маніторынг выканання дамовы ладзіць Служба адмыловага кантролю мінабароны Расеі. У ведамстве пакуль не каментавалі адмову ў працы маніторынгавых цэнтраў.

Медыкаў, што дапамагалі пацярпелым ў выбуху пад Северадзвінскам, не папярэдзілі аб радыяцыі. У аднаго з лекараў знайшлі цэзій-137

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ніякай пагрозы павышэння радыяцыйнага фону пасля аварыі пад Северадзвінскам няма.

«Я атрымліваю даклады ад нашых экспертаў – ваенных і цывільных. Мы сур’ёзных зменаў там не бачым, але прэвентыўныя меры прымаюцца, каб не было ніякіх нечаканасцяў», – сказаў ён.

Пуцін упершыню пракаментаваў пратэсты ў Маскве і выбух пад Северадзвінскам

8 жніўня мінабароны Расеі паведаміла пра выбух падчас выпрабавання вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі на палігоне пад Северадзвінскам у Архангельскай вобласці. У выніку загінулі пяць супрацоўнікаў Расейскага федэральнага ядравага цэнтру – Усерасейскага навукова-даследчага інстытуту эксперыментальнай фізікі.

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары