У Расеі пасажырскі лайнер здзейсніў аварыйную пасадку ў кукурузным полі


Самалёт А321 авіякампаніі «Уральскія авіялініі» здзейсніў аварыйную пасадку раніцай 15 жніўня ў Падмаскоўі пасля вылету з аэрапорту Жукоўскага. Пра гэта паведамляе «Медуза».

Лайнер, на борце якога знаходзіліся 234 чалавекі, ляцеў рэйсам з Масквы ў Сімферопаль. Пры наборы вышыні лайнер сутыкнуўся з чарадой чаек. Абодва рухавіка А321 адключыліся, у іх трапілі птушкі. Адзін з рухавікоў загарэўся.

У выніку экіпаж пасадзіў судна на кукурузным полі прыблізна ў кіламетры ад узлётна-пасадачнай паласы аэрапорту. Самалёт прызямляўся з прыбраным шасі. Пасажыраў эвакуявалі з салона па надзіманым трапах.

«Усе жывыя. Некаторыя пасажыры атрымалі лёгкія траўмы канечнасцяў, бо самалёт садзіўся без шасі. Экіпаж ўральскай авіякампаніі праявіў фантастычнае майстэрства і вытрымку», – напісаў у сваім Instagram губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашеў.

«URA.RU» у сваю чаргу паведамляе пра 20 пацярпелых.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў