У Расеі паліцыя зладзіла ператрус у працаўнікоў ФБК


Раніцай 8 жніўня сілавікі прыйшлі з вобшукамі да працаўнікоў Фонду барацьбы з карупцыяй у Маскве.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Апалогія пратэсту», аператыўныя мерапрыемствы праводзяцца дома ў Аляксандра Памазуева, Яўгена Замяціна і Вячаслава Гімадзі.

«Я нічога супрацьзаконнага не здзяйсняў. Прыносіў людзям карысць: пісаў заявы па законе аб супрацьдзеянні карупцыі, абараняў людзей у судах, чытаў лекцыі, з пісьменнай і паспяховай камандай дапамагаў сотням людзей змагацца з несправядлівасцю ў ЕСПЧ», – напісаў Гімадзі ў Facebook.

Ко мне пришёл СК с обыском. Новое дело.Я ничего противозаконного не совершал. Приносил людям пользу: писал заявления…

Opublikowany przez Vyacheslav Gimadiego Środa, 7 sierpnia 2019

Вядома, што ператрусы праводзяцца ў рамках справы аб легалізацыі грашовых сродкаў (артыкул 174 КК РФ). Пра гэта стала вядома неўзабаве пасля правядзення шматтысячнай пратэставай акцыі ў Маскве 3 жніўня. ФБК ідзе ў авангардзе сёлетніх пратэстаў супраць нядопуску незалежных кандыдатаў у Масгардуму.

3 жніўня Следчы камітэт абвясціў аб узбуджэн крымінальнай справы супраць ФБК аб «адмыванні заведама злачынных грошай на агульную суму каля мільярду рублёў».

Hавiны
СК Расеі завёў крымінальную справу аб адмыванні грошай праз фонд Навальнага
2019.08.03 18:51

КА belsat.eu

Стужка навінаў