У Расеі пад выглядам цукру прадаюць камяні


Пакупнікі крамы «Пяцёрачка» замест рафінаду знаходзяць у каробках шчэбень.

Алена Сіліч з Цюмені набыла ў краме гандлёвай сеткі «Пяцёрачка» цукар-рафінад. Замест яго ўва ўпакоўцы былі камяні, прыкрытыя рэкламным буклетам крамы.

«Купіла цукар на працу. Наліла гарбаты, адкрываю ўпакоўку, а там такое. У калегі вочы сталі круглыя. Ніхто не паверыў адразу, што такое магчыма наагул», – распавяла жанчына мясцоваму парталу 72.ru.

Жанчына сцвярджае, што ўпакоўка была не пашкоджаная, але з адваротнага боку на ёй быў намаляваны крыжык.

У краме ў пакупніцы папрасілі прабачэння, замянілі тавар ды распавялі, што яна не першая, хто прыносіць ім «каменны» цукар.

«Прадаўцы сказалі, што камяні замест цукру знаходзіліся менавіта ў тых упакоўках, на якіх быў крыжык», – дадала жанчына.

Журналісты адправілі запыт да ўладальнікаў брэнду «Пяцёрачка», каб праясніць сітуацыю, і цяпер чакаюць адказу.

ДД

Стужка навінаў