У Расеі лічаць неабгрунтаванымі довады Беларусі па нафце


У Расеі лічаць неабгрунтаванымі довады Беларусі адносна неабходнасці павялічыць кошт транзіту расейскай нафты на 23,1 %. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення рэгулявання паліўна-энергетычнага комплексу Федэральнай антыманапольнай службе РФ Дзмітрый Махонін.

«Гэтыя аргументы не абгрунтоўваюць рост тарыфу. Адпаведна, пытанне сыходзіць зараз у галіну планавага рэгулявання тарыфаў», – сказаў ён, паведамляе РІА Новости.

Hавiны
Беларусь хоча падняць тарыф на транзіт расейскай нафты на 23 %
2019.04.05 17:43

Дзмітрый Махонін удакладніў, што перагляд тарыфаў запланаваны на 1 лютага 2020 года. Тарыф індэксуецца на ўзровень прагнознай інфляцыі ў Расеі на бягучы год плюс 3 %. Такім чынам, у 2019 годзе індэксацыя склала 7,6 %.

Нагадаем, што Беларусь паінфармавала расейскую «Транснафту» пра намер павысіць на 23 % тарыф на транспартаванне нафты праз сваю тэрыторыю. Каментуючы магчымае змяненне тарыфаў, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў заявіў, што тарыф на транспартаванне нафты праз Беларусь самы нізкі сярод краін – транзіцёраў і складае на сёння $ 0,86 на 100 тона-кіламетраў. Напрыклад, тарыф у Польшчы вышэйшы на 22 % ($ 1,05), ва Украіне – на 62 % ($ 1,39).

Hавiны
Браты па нафце. Расея пагражае судом за павышэнне тарыфаў на транзіт «чорнага золата»
2016.10.04 09:51

У Расеі назвалі аднабаковае павышэнне Беларуссю тарыфаў на транзіт расейскай нафты «неймаверным» крокам. «Вырашэнне сітуацыі магчымае ў судовай плоскасці», – заявіў у адказ Дзмітрый Махонін.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў