У Расеі колькасць інфікаваных на каронавірус вырасла да 199


За апошнія дзень у Расеі выявілі 52 новыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Заражэнні зафіксаваныя ў 23 рэгіёнах краіны, паведамляе рэсурс стопкоронавирус.рф.

Найбольшая колькасць інфікаваных на каронавірус у Маскве і Маскоўскай вобласці. Тут выяўлена 86 інфікаваных.

Каронавірус распаўсюдзіўся ў 23 рэгіёнах Расеі. Агулам інфекцыю выявілі ў 188 грамадзянаў Расеі і ў 11 замежнікаў, якія жывуць у РФ.

Раней аператыўны штаб па Маскве паведаміў пра першую ахвяру каронавірусу. Ёй стала жанчына 79 гадоў, якая мела шэраг хранічных захворванняў. Яе шпіталізавалі 13 сакавіка. З 14 сакавіка пацыентка праходзіла лячэнне ў прыватнай клініцы, затым яе перавялі ў інфекцыйны шпіталь, дзе жанчына знаходзілася ў ізаляваным боксе. Тэст на каронавірус даў станоўчы вынік. Смерць, як адзначаецца ў паведамленні штабу, наступіла ў выніку пнеўманіі на фоне «вельмі цяжкай спадарожнай паталогіі»: у тым ліку, цукровага дыябету, артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца.

Пазней ў аператыўным штабе паведамілі, што смерць пацыенткі звязаная з разрывам тромба. Медыкі адзначаюць, што «дыягназам сапраўды была вірусная пнеўманія, аднак па выніках ускрыцця прычынай смерці стаў тромб, які адарваўся».

Hавiны
У Расеі – першая смерць ад каронавірусу
2020.03.19 10:45

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, які вядзе статыстыку, усяго ў свеце каронавірус выявілі ў амаль 219 тысяч чалавек, ачунялі 84114 чалавек, памерлі 8810.

У Беларусі лічба лабараторна пацверджаных выпадкаў інфікавання дасягнула 51, пяцёра пацыентаў ужо выпісаныя, 37 не маюць сімптомаў.

Hавiны
У Італіі за содні памерла 475 асобаў, ва Ўу-Хані – ніводнага новага інфікаванага
2020.03.19 08:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў