У Расеі карыстальнікі мэсэнджараў будуць праходзіць абавязковую ідэнтыфікацыю


5 траўня набыла сілу пастанова расейскага ўрада, якая абавязвае карыстальнікаў мэсэнджараў прайсці ідэнтыфікацыю па нумары мабільнага тэлефона.

Цяпер мэсэнджары павінны правяраць нумары, якія карыстальнікі выкарыстоўваюць, каб прайсці рэгістрацыю.

Мэсэнджары абавязалі пацвердзіць асобу карыстальніка ў аператараў сувязі. А аператар павінен цягам 20 хвілін пацвердзіць асобу патэнцыйнага карыстальніка мэсэнджара. У выпадку, калі аператар не адкажа або звестак не будзе ў базе, мэсэнджар будзе вымушаны забараніць карыстальніку дасылаць паведамленні.

Неўзабаве ў Беларусі запрацуе «Mobile Connect» – сэрвіс, прызначаны для ідэнтыфікацыі і аўтарызацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў або прыкладанняў пры дапамозе нумара мабільнага тэлефона. Дамову аб запуску гэтага сэрвісу ўжо падпісалі беларускія аператары velcom | А1, МТС, life і Асацыяцыя GSM (GSMA).

Фота вокладкі: REUTERS/Phil Noble/File Photo/FORUM

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў