У Расеі дазволілі збіваць дроны. Лукашэнка гэта зрабіў ужо даўно


10 жніўня 2019 г. Мужчына ловіць дрон падчас пратэсту апазіцыі ў Маскве. Фота: Sergei Savostyanov/TASS

Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў першым чытанні законапраект аб перадухіленні выкарыстання беспілотных паветраных судоў для бяспекі грамадзянаў і аб’ектаў інфраструктуры, паведамляе interfax.ru.

Законапраект дазваляе ФСБ, МУС РФ, Службе вонкавай выведкі і Расгвардыі «спыняць» дроны і пры неабходнасці «знішчаць» іх.

Лукашэнка дазволіў сілавікам збіваць дроны з выкарыстаннем зброі

Адзін з аўтараў законапраекту Аляксандр Хінштэйн сцвярджае, што летась былі зафіксаваныя выпадкі палётаў дронаў над абʼектамі, якія знаходзяцца пад аховаю войскаў Расгвардыі: атамныя комплексы, закрытыя гарады і абʼекты ядравай энергетыкі.

З тлумачальнай запіскі да законапраекту вынікае, што расейскае Міністэрства транспарту фіксуе шматлікія выпадкі палётаў дронаў у месцах масавага збору людзей і паблізу транспартных аб’ектаў. У прыватнасці, у траўні 2017 года ў Хабараўску беспілотнік наблізіўся да групы самалётаў, якія выконвалі дэманстрацыйны палёт ў межах святкавання Дня Перамогі. А ў 2016 і 2017 гадах дроны без дазволу ляталі над узлётна-пасадачнымі палосамі аэрапорту Шарамеццева.

Варта дадаць, што менавіта дроны дапамаглі расейскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму зняць «Он вам не Димон» і шэраг відэа пра элітныя дамы маскоўскіх чыноўнікаў. «Белсат» жа зняў дронам новую рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, праз год пасля гэтага дроны ў Беларусі дазволілі збіваць.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары