У Расеі дачка закрыла маці ў кватэры на пяць гадоў


88-гадовая жанчына ўжо некалькі гадоў жыве без вады, газу і святла ў адным з бранскіх мікрараёнаў. Дачка часам прыносіць ёй «батон і катлеты», а мачу жанчына перадае мінакам праз вакно. Пасля гісторыі, якую распавёў тэлеканал «Гарадскі», сітуацыяй зацікавілася пракуратура.

Паводле суседзяў, у двухпакаёўцы на першым паверсе жанчыну закрыла дачка, якая наведвае маці, але ў самую кватэру не заходзіць. Ежу перадае праз акно. Праз гэта ж акно жанчына выкідае смецце і перадае мачу мінакам.

Праз вакно з ёй і паразмаўляў карэспандэнт «Гарадскога». Жанчына ня толькі не змагла адказаць, ці патрэбная ёй дапамога, але нават не ведала ў якім горадзе жыве.

Марыя Мардасава ў вакне сваёй кватэры. Кадр з рэпартажу ТК «Гарадскі»

Пасля выхаду ў эфір гэтага сюжэту пракурор Бранскай вобласці Аляксандр Вайтовіч даручыў супрацоўнікам праверыць факты і прыняць захады, калі інфармацыя пацвердзіцца.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў