У Расеі чвэрць дзяцей жывуць за рысай беднасці


Больш за чвэрць (26%) дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў жывуць у сем’ях з узроўнем грашовых даходаў ніжэй пражыткавага мінімуму. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на дадзеныя Расстату.

Гэтая лічба перавышае паказнік беднасці ў цэлым па краіне. У 2017 годзе 13,2% насельніцтва Расеі пражывалі за мяжой беднасці (19,4 млн чалавек), у 2018 годзе – 12,9% насельніцтва (18,9 млн чалавек).

Найбольш цяжкая сітуацыя зафіксавана ў сельскай мясцовасці – 45% дзяцей, якія жывуць на вёсцы, раслі ў бедных шматдзетных семʼях.

Раней у Міністэрстве працы РФ заяўлялі, што каля 80% семʼяў, якія сёння знаходзяцца за рысай беднасці, – гэта семʼі з дзецьмі.

Узровень дзіцячай беднасці рэзка вырас у 2015 годзе, тады ён склаў 27,4%. У 2014 годзе гэты паказнік толькі трохі перавышаў 20%.

KA belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары