У Расеі будуюць дзіцячую пляцоўку ў форме свастыкі


Фото: Аксана Котава/паблік «Подслушано| Юхнов»

У пабліку «Подслушано| Юхнов» ва «УКантакце» з’явіўся фотаздымак фундаменту будучай дзіцячай пляцоўкі ў форме свастыкі, якая неўзабаве з’явіцца побач з аздараўляльным цэнтрам.

Мясцовы чыноўнік кажа, што гэта не свастыка.

«Наагул гэта не свастыка, калі паглядзець уважліва. Гэта будучы фундамент. А свастыка ж у іншы бок павернутая? Увогуле ўсё гэта будзе схавана», – патлумачыў расейскаму выданню polit.info намеснік кіраўніка адміністрацыі Юхноўскага раёну Калужскай вобласці Дзмітрый Кутыркін.

Hавiны
У Расеі на Дзень ведаў дзецям спявалі пра чарку гарэлкі на стале
2019.09.02 16:29

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў