У Расеі апраўдалі асуджанага ў Беларусі святара


Расейскі суд апраўдаў праваслаўнага святара, які быў асуджаны ў Беларусі за сутэнёрства. Пра гэта паведамляе сайт Выбаргскай епархіі РПЦ.

Адзначаецца, што 30 студзеня святар Мікалай Кірэеў, які да 2017 года служыў у царкве святых апосталаў Пятра і Паўла ў пасёлку імя Марозава, быў апраўданы Ленінградскім абласным судом і вызвалены з-пад варты.

Hавiны
З’явіліся новыя падрабязнасці затрымання расейскага святара, якога падазраюць у сутэнёрстве
2017.08.07 18:11

У епархіі называць абвінавачанні, выстаўленыя святару ў Беларусі, ілжывымі. Святар дзякуе за падтрыманне Патрыярху Маскоўскаму Кірылу ды Выбаргскаму епіскапу Ігнацію.

39-гадовага айца Мікалая затрымалі на вакзале ў Віцебску напачатку жніўня 2017 года. Паводле СК, мужчына хацеў вывезці дзвюх жанчын у Санкт-Пецярбург для заняткаў прастытуцыяй.

ВІДЭА
Суд пакінуў без зменаў вырак святару-сутэнёру з Расеі, якому далі 5,5 гадоў калоніі
2018.01.30 10:59

Пазней суд Чыгуначнага раёну Віцебску прысудзіў святару 5,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. У жніўні 2019 года ён накіраваўся адбываць пакаранне ў Расею.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў