У Расеі адхілілі ад працы палкоўніка, падначаленыя якога затрымлівалі Івана Галунова


Начальнік антынаркатычнага аддзелу УУС па Заходняму адміністратыўнай акрузе Масквы, палкоўнік Андрэй Шчыраў на фоне «справы Галунова» часова адхілены ад пасады. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс».

Шчыраў адхілены на час праверкі. Раней міністр унутраных справаў Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што служба ўласнай бяспекі МУС правярае правамернасць дзеянняў працаўнікоў паліцыі, якія затрымалі Галунова.

  • Журналіста Івана Галунова затрымалі 6 чэрвеня а 14:30 недалёка ад метро «Каляровы бульвар» у Маскве, калі ён ішоў на сустрэчу з крыніцай. Карэспандэнта спынілі некалькі аператыўнікаў. Пры даглядзе яны знайшлі ў яго заплечніку скрутак з наркотыкамі, яшчэ адзін скрутак пазней выявілі пры ператрусы ў кватэры. Галуноў не прызнаў віну і адзначыў, што гэта была правакацыя.
  • Затрыманне журналіста выклікала хвалю абурэння ў расейскім грамадстве. Калегі былі перакананыя, што Галунова пераследуюць праз ягоную журналісцкую дзейнасць і насамрэч ён невінаваты. У Расеі прайшлі пікеты на знак пратэсту супраць затрымання журналіста «Медузы».
  • У выніку 11 чэрвеня кіраўнік МУС Расеі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што прынята рашэнне спыніць крымінальны пераслед журналіста Івана Галунова ў сувязі з недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.
Аб’ектыў
«Я выходжу за ўсіх, хто сядзіць за падкінутыя наркотыкі». Масавыя затрыманні ў Маскве
2019.06.12 21:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў