У Расеі абралі самую прыгожую дзяўчыну. Фота


Пераможцаю нацыянальнага конкурсу «Міс Расея – 2019» стала 20-гадовая Аліна Санько з гораду Азоў, паведамляе missrussia.ru.

Дзяўчына атрымала прыз у памеры 3 млн расейскіх рублёў (каля $ 46 тыс).

Цяпер прыгажуня можа прадстаўляць Расею на конкурсах «Міс Свету» і «Міс Усясвет».

Арына Верына, Аліна Санько і Раліна Арабава. Фота – Sergei Bobylev/TASS

1-й віцэ-міс стала Арына Верына з Екацярынбургу, 2-й віцэ-міс абралі Раліну Арабаву з Татарстану.

У 2018 годзе пераможцаю конкурсу «Міс Беларусь – 2018» стала Марыя Васілевіч.

«Міс Беларусь – 2018» Марыя Васілевіч таньчыць з кіраўніком краіны падчас Каляднага балю ў Палацы Незалежнасці. Снежань 2018 г.
Марыя Васілевіч. Фота – Viktor Drachev/TASS

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў