У Расеі 658 выпадкаў заражэння на каронавірус


За дзень у Расеі выявілі 163 новыя выпадкі захворвання каронавіруснай інфекцыяй. Выпадкі інфікавання зафіксавалі ў 20 рэгіёнах краіны, паведамляе штаб па барацьбе з каронавірусам.

Агульная колькасць інфікаваных у Расеі з пачатку пандэміі склала 658 чалавек у 55 рэгіёнах. За апошнія содні медыкі выявілі 163 пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.

Паводле эпідэміялагічнага расследавання высветлілі, што інфікаваныя былі за мяжой. Усе шпіталізаваныя знаходзяцца ў інфекцыйных боксах.

Медыкі выпісалі 29 асобаў. Смяротных выпадкаў не зафіксавана.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў агучыў, што 25 сакавіка з адмысловай заявай да расейцаў выступіць прэзідэнт Расеі. Неабходнасць выступу са зваротам стала відавочная пасля візіту Пуціна ў больніцу ў пасёлку Камунарка, дзе размяшчаюцца інфікаваныя на каронавірус, паведамляе РБК.

У Польшчы, паводле онлайн-маніторынгу Даследчага цэнтру сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэту Джонса Хопкінса (ЗША), зафіксаваныя 901 выпадак інфікавання на каронавірус. Ахвярамі віруса сталі 10 чалавек.

Hавiны
У Беларусі 86 выпадкаў заражэнняў на каронавірус, яшчэ два выпадкі ўдакладняюць
2020.03.25 10:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў