У Пскоўскай вобласці 15-гадовыя школьнікі забарыкадаваліся ў прыватным доме, абстралялі паліцэйскіх з паляўнічай стрэльбы і скончылі жыццё самагубствам. Цягам некалькіх гадзін дзевяцікласнікі вялі наўпроставыя відэатрансляцыі ў Periscope.
Яны называлі сябе Боні і Клайд. На адным з запісаў (якія пазней былі выдаленыя) маладзён распавядае, што забіў двух сабак і параніў маці сваёй сяброўкі ў сцягно, калі тая спрабавала забраць зброю. Таксама ён кажа, што ў іх скончыліся патроны. Аднак пазней паліцыя заявіла, што гэта самагубства – хлопец застрэліў дзяўчыны, а пасля сябе.
Трагедыя пачалася з таго, што паліцыя прыехала ў пасёлак Стругі Красны праверыць інфармацыю пра зніклага падлетка. У выніку праваахоўнікі трапілі пад абстрэл. Юнакі, якія закрыліся ў доме, абстралялі аўтамабіль, паліцэйскія не пацярпелі.
На месца прыбылі супрацоўнікі спецпадраздзяленняў. Пасля няўдалых перамоваў, яны пайшлі на штурм, закідаўшы будынак святлошумавымі гранатамі. Унутры яны знайшлі целы падлеткаў з агнястрэльнымі раненнямі.
Паводле meduza.io, «Вконтакте» падлеткі апублікавалі аднолькавыя развітальныя пасланні да сваякоў, якіх абвінавацілі ў «разбурэнні псіхікі і жыцця».
Стрэльба належала айчыму дзяўчыны – спецназаўцу.
Распачатая крымінальная справа.
ДР belsat.eu