У ралі «Дакар-2020» МАЗ заняў трэцяе месца


Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» пераадолела ралі-рэйд «Дакар» і заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах, паведамляе Telegram-канал МКБ.

Сёлетняе ралі «Дакар» упершыню праходзіць у Азіі: пасля 11 гадоў правядзення яго ў Паўднёвай Амерыцы імпрэзу прымае Саудаўская Аравія. Працягласць маршруту складае каля 8000 км, з чаго 5000 км складаюць спецучасткі. У гонцы ўзялі ўдзел больш за 350 экіпажаў з усяго свету, каля 50 спаборнічаюць у класе грузавікоў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў