У Рагачове адкрыўся Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча


У Доме кнігі месціцца Цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая бібліятэка, а таксама першая ў горадзе кніжная крама пад назваю «Першацвет».

У Рагачове сёння праходзіць Дзень беларускага пісьменства.

З нагоды адкрыцця Дому кнігі беларускія чыноўнікі, а таксама дзеячы культуры ды мастацтва падарылі Дому свае любімыя кнігі.

Віцэ-прэмʼер Наталля Качанава падарыла кнігу пра свой родным горад (Полацк), старшыня Гомельскага аблвыканкаму Уладзімір Дворнік – летапісы Гомельскай вобласці, старшыня Рагачоўскага райвыканкаму Сяргей Дзенісенка – кнігу «Беларусь Замкавая», а біскуп Гомельскі і Жлобінскі Сцяпан – Біблію.

Беларускія артысты Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч падарылі Дому кнігі раман Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Саюз пісьменнікаў Беларусі перадаў некалькі дзясяткаў кніг, а старшыня арганізацыі Мікалай Чаргінец ад сябе асабіста – кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў