У Рагачоўскім раёне падлетак памёр у лазні


У лазні ў вёсцы Красніца знайшлі цела няпоўнагадовага.

Гэта адбылося 14 ліпеня, паведамляе выданне «Свабоднае слова» са спасылкай на прадстаўніка Рагачоўскага раённага аддзелу Следчага камітэту.

17-гадовы хлопец прыйшоў мыцца ў лазню, дзе падаграваў ваду з дапамогай электрычнага кіпяцільніка. Праз нейкі час ягоны бацька вырашыў праверыць, чаму сын не вяртаецца, і пабачыў падлетка без прыкметаў жыцця.

Падчас агляду цела хлопца былі бачныя «сляды тэрмічнага ўздзеяння» (мяркуецца, што яны з’явіліся ў выніку паражэння токам). На кіпяцільніку ёсць разрыў награвальнай спіралі.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў