У Радзе прапанавалі адмовіцца ад Менску як пляцоўкі для мірных перамоваў


Дэпутат ад «Блока Пятра Парашэнкі» Рэфат Чубараў заявіў, што неабходна шукаць іншую краіну для перамоваў па забеспячэнні міра ва Украіне, акрамя Беларусі, якая напярэдадні прагаласавала супраць украінскай рэзалюцыі па забеспячэнні правоў чалавека ў Крыме ў Генасамблеі ААН.

Пра гэта ён сказаў падчас выступу з трыбуны ўкраінскага парламента, перадае «Украінская праўда».

Чубараў адзначыў, што Беларусь пазіцыянуе сябе як краіну, якая нібыта спрыяе дыялогу, але на самой справе гэта не так.

«Я абсалютна ўпэўнены, што ў нас прапаноўваць іншую краіну для перамоваў па забеспячэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і спыненні расейскай агрэсіі», – сказаў нардэп і прадстаўнік Меджліса.

Ён дадаў, што напярэдадні прыняцця рэзалюцыі ў Генеральнай асамблеі ААН вельмі ўзмацніліся рэпрэсіі ў Крыме ў дачыненні да актывістаў. Паводле яго слоў, толькі за 18 снежня быў вынесены прысуды больш за 60 крымскім татарам і два дні працягваюцца суды над крымскімі актывістамі.

Раней прадстаўніца Украіны ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы па Данбасе Ірына Герашчанка заявіла, што лічыць некарэктным галасаванне Беларусі супраць рэзалюцыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў