У Пяцігорску выхаванцаў дзіцячых садкоў вывелі на парад у вайсковай форме


6 траўня дзяцей з пяцігорскіх садкоў апранулі ў вайсковую форму і вывелі на парад «дашкольных войскаў», піша мясцовае выданне pyatigorsk.org.

«Чым раней пачынаецца патрыятычнае выхаванне – тым здаравейшае грамадства. Гэта не проста вясёлая гульня», – патлумачыла выданню кіраўніца мясцовага ўпраўлення адукацыі Наталля Васюціна.

У парадзе ўзялі ўдзел 500 дзяцей.

Стужка навінаў