У пятніцу з'явяцца маркі Еўрапейскіх гульняў – паглядзіце на іх ужо цяпер


1 лютага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць чатыры маркі з серыі «ІІ Еўрапейскія гульні 2019 года» пры супрацы з дырэкцыяў турніру. Дызайн марак распрацавала мастачка Марына Віткоўская.

На іх нанесеныя выявы атлетаў, якія выступаюць у розных відах спорту, таксама размешчаня афіцыйны лагатып і слоган гульняў.

Маркі надрукуюць у Бабруйску накладам 120 тысячаў экзэмпляраў.

Памер марак – 40 х 28 мм. У аркушах па чатыры маркі і адным купоне. Фота – belpost.by

Гэтак званы малы аркуш: усе чатыры маркі на адным блоку. Фота – belpost.by
Дызайн адмысловага штэмпелю і канверту «Першы дзень» Марыны Віткоўскай. Фота – belpost.by

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў сталічным аддзяленні паштовай сувязі № 1 правядуць спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 да 30 чэрвеня ў Менску і часткова ў Заслаўі (там адбудуцца спаборніцтвы на байдарках і каноэ). У турніры возьмуць удзел 4 тысячы атлетаў з 50 краінаў Еўропы.

ДД

Стужка навінаў