У пятніцу ў Менску са стадыённым шоу выступіць «Океан Ельзи»


Святаслаў Вакарчук. Фота – 24tv.ua

20 верасня ў Менску пасля двухгадовага перапынку выступіць украінскі гурт «Океан Ельзи». Музыкі адмыслова для беларускіх прыхільнікаў адаптавалі шоу, якое фанаты ўбачылі ў жніўні 2018-га на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі».

Hавiны
«Я ў справе». Святаслаў Вакарчук заявіў, што ідзе ў палітыку
2019.01.24 07:15

Канцэрт пачнецца а 20:00 на «Менск-Арэне». Гледачы пабачаць нестандартную сцэну і відэаінсталяцыі, шмат гуку і святла ды пачуюць любімыя песні.

Апошні канцэрт гурта ў Беларусі прайшоў на фестывалі LIDBEER-2017.

У кастрычніку 2019 гады «Океану Ельзи» споўніцца 25 гадоў. За гэты час музыкі выпусцілі 9 поўнафарматных альбомаў і сталі адной з самых вядомых груп Украіны ва ўсім свеце. На канцэрце ў Менску гледачоў чакаюць новыя песні, а таксама ўсім вядомыя хіты.

Hавiны
Лідар «Акіяну Эльзы» стварае палітычную партыю і ідзе ў Раду
2019.05.16 12:34

Кошт квітка ад 60 да 180 рублёў, фанзона – 140 рублёў, танцпляц – 90 рублёў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў