У пятніцу ў Беларусі чакаецца мокры дождж і снег


9 снежня чакаецца мокры снег і дождж.

Пра гэта распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе ад мінус 5 да 1 градуса цяпла, у другой палове дня – ад мінус 1 да 5 градусаў вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах краіны будзе да 7 градусаў цяпла.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак karelnovosti.ru

Стужка навінаў