У пятніцу ў Беларусі будзе ад 12 да 19 градусаў цяпла


У пятніцу, 19 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты.

Паводле інфармацыі Белгідрамету, максімальная тэмпература паветра складзе ад 12 да 17 градусаў цяпла, па захадзе да плюс 19.

Чыноўнікаў Мінпрыроды абавязалі высадзіць па шэсць дрэваў

У Менску будзе без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай складзе 6 – 8 градусаў, удзень – 13 – 15, а ўвечары – 10 – 12 вышэй за нуль.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары