У пятніцу прагназуецца камфортнае веснавое надвор'е


5 сакавіка, у пятніцу Белгідрамет прагназуе пераменную воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па крайнім паўднёвым захадзе Берасцейшчыны кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, па захадзе краіны парывісты. Тэмпература паветра днём ад 10 да 16 градусаў цяпла.

У Менску сёння без ападкаў. Тэмпература паветра раніцай ад 0 да двух градусаў марозу, днём чакаецца 11 – 13 вышэй за нуль, вечарам ад 9 да 11 цяпла.

СК belsat.eu

Стужка навінаў