У пятніцу і на выходныя ноччу замаразкі, днём да 18 цяпла


15 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае неба, без істотных ападкаў, прагназуе Белгідрамет.

Ноччу 15 траўня чакаюцца замаразкі, месцамі нават да трох градусаў марозу. Днём паветра прагрэецца ад 11 да 17 градусаў цяпла. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём упадзе.

16 траўня ноччу ў паўночных раёнах, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу ад аднаго да шасці цяпла, але месцамі слупок тэрмометра апусціцца да трох градусаў марозу. Днём прагназуецца ад 11 да 18 вышэй за нуль.

17 ноччу ад аднаго да сямі цяпла, а месцамі да двух марозу. Днём будзе ад дзевяці вышэй за нуль на поўначы краіны, да 18 цяпла на поўдні.

Hавiны
Людзі на балоце – па калена ў пяску. На Беларусь насоўваецца пустэльня
2020.05.06 13:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў