У пятніцу і на выходныя надалей цёпла


Цягам пятніцы і выходных захаваецца цёплае надвор’е. І толькі месцамі прагназуюцца дажджы, паведамляе сайт Белгідрамету.

У пятніцу, 15 лістапада чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па заходняй частцы краіны кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ноччу ад нуля да шасці са знакам плюс. Днём чакаецца ад +3 да + 9, у паўднёва-заходніх раёнах да + 11 градусаў. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца.

На выходныя, 16 і 17 лістапада захаваецца ўплыў заходняй перыферыі антыцыклону з цэнтрам над Ніжняй Волгай.

16 лістапада будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 + 6 градусаў, днём ад 5 да 12 цяпла, па паўднёвым захадзе нават да + 14.

17 лістапада без ападкаў, месцамі густы туман. Тэмпература паветра ноччу ад двух да васьмі цяпла, днём ад +6 да + 12 градусаў, па паўднёвым захадзе чакаецца да 14 вышэй за нуль.

Hавiны
Топ-5 наступстваў для здароўя ад змянення клімату
2019.11.14 19:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў