У ПВТ Лукашэнка зацікавіўся тэхналогіямі віртуальнай рэальнасці і распрацоўкамі для сельскай гаспадаркі


Прэзентаваная ў ПВТ Аляксандру Лукашэнку распрацоўка для сельскай гаспадаркі, якая дазваляе значна спрасціць працу аграрыяў і адначасова зэканоміць сродкі за кошт аўтаматызацыі працэсаў атрымала ад кіраўніка краіны высокую станоўчую ацэнку.

Аляксандру Лукашэнку акрамя іншага распавялі пра блокчэйн-тэхналогіі, якія атрымалі сваё развіццё ў Беларусі пасля прыняцця дэкрэту №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». У студзені была запушчана крыптабіржа. У ліку іншага яны значна спрашчаюць працэс прыцягнення інвестыцыяў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, падпісваючы адпаведную нарматыўную базу, ён дзейнічаў па прынцыпе, што краіна ад прыняцця гэтых рашэнняў як мінімум нічога не страціць.

«Будзем рухацца», – сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём ЕРАМ Systems – адной з найбуйнейшых сусветных IT-карпарацый, якая мае беларускія карані. У цяперашні час яна ўваходзіць у топ-100 сусветных распрацоўнікаў праграмнага забеспячэння. Сусветны аб’ём выручкі кампаніі ў 2018 годзе перасягнуў 1,8 мільярдаў долараў ЗША.

«Давайце дамовімся. Вам не трэба шукаць агульныя падыходы з дзяржструктурамі. Першы віцэ-прэмʼер, можна сказаць, ваш памочнік. Калі нешта трэба, калі ласка. Не шукайце нават гэтых кантактаў. Калі нейкія перашкоды, вы не саромейцеся, кажаце», – параіў Лукашэнка прадстаўнікам кампаніі.

Цікавасць у кіраўніка краіны выклікалі таксама тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, якія акрамя відэагульняў могуць выкарыстоўвацца, напрыклад, у адукацыйным працэсе, прамысловасці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чакае ад IT-супольнасці прапановаў па развіццю гэтай сферы.

«Мне вельмі важна сысці адсюль з нейкім вашым даручэннем, якое прасуне нас наперад», – сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​словы падзякі за прынятыя рашэнні па развіцці гэтай сферы, у тым ліку прыняцце дэкрэту №8, шмат у чым гэта заслуга саміх айцішнікаў.

«Дэкрэт – ня столькі я, колькі вы. Мы ў свой час рызыкнулі і пачалі ствараць гэты Парк. Тады быў больш гераічны крок, чым той дэкрэт, пра які вы сёння гаварылі», сказаў Лукашэнка.

«Хацеў бы, каб вы ў свабодным рэжыме сказалі, што трэба для таго, каб вы як мінімум рухаліся тымі ж тэмпамі, што і апошнія два гады. Я гатовы выслухаць вашы прапановы, калі яны ёсць. А калі вы іх не сфармулявалі на сёння, ведайце, што я вас заўсёды пачую максімум на працягу сутак», – адзначыў кіраўнік краіны.

Hавiны
Лукашэнка: Надыходзіць эра робатаў
2019.04.12 12:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў