У пункце пропуску «Бераставіца» затрымалі расейца за напой з наркотыкамі


Дзяржаўны мытны камітэт нагадвае, што ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС прадуктаў харчавання і напояў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, забаронены, нават з улікам таго, што прадукты набытыя ў краінах, дзе афіцыйна дазволены продаж наркатычных рэчываў.

Перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС (як увоз, так і вываз) фізічнымі асобамі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў дазваляецца толькі ў выглядзе лекаў для асабістага ўжывання па медычных паказаннях, пры наяўнасці адпаведных медычных дакументаў з указаннем назвы і колькасці неабходных прэпаратаў.

А вось за перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў – гэта ўжо парушэнне Крымінальнага кодэксу, а ў прыватнасці артыкулу 328-1, за што прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі.

Менавіта такое пакаранне пагражае расейцу, які перавозіў праз мяжу алкагольны напой.

Фота: customs.gov.by

У прыватнасці ў пункце пропуску «Бераставіца» у расейца выявілі шкляная бутэлька з надпісам «Cannabis», унутры бутэлькі знаходзілася частка расліны зялёнага колеру.

Фота: customs.gov.by

Бутэльку з рэчывам накіравалі ва Упраўленне Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў па Гарадзеншчыне, дзе выявілі, што празрыстая вадкасць зялёнага колеру змяшчае алей канабісу (гашышны алей). У пераразліку на сухі астатак маса рэчыва склала амаль 0,6 грамаў.

Фота: customs.gov.by

Фрагмент нявысушанай расліны роду «каноплі» («Cannabis») масай больш 8 грамаў, які знаходзіўся ў бутэльцы, з’яўляецца наркатычным сродкам – марыхуанай.

Hавiны
Лукашэнка «змякчыў» наркатычны артыкул. Маці-328: Гэта голая костка, за 4,5 года ён з намі так і не сустрэўся
2019.07.23 15:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў