У Пухавіцкім раёне 10-гадовы хлопчык патануў у калодзежы


Акалічнасці гібелі дзіцяці высвятляюць следчыя.

Пра знікненне 10-гадовага хлопчыка ў міліцыю 10 студзеня паведаміла ягоная маці, жыхарка пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну.

Месца, дзе патануў хлопчык.
Фота: СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Падчас праверкі высветлілася, што хлопчык ездзіў з горкі ў лесе ў суседнім пасёлку Свіслач з 14-гадовай дзяўчынкай. Яна вярнулася дадому, а хлопчык – не. У той жа вечар ратавальнікі ў неэксплутаваным ачышчальным калодзежы на горцы пасля адпампоўвання вады знайшлі цела хлопца. Там жа была ягоная шапка, а побач з калодзежам ляжала куртка і пластмасавая лядзянка.

Па факце гібелі дзіцяці праводзіцца праверка, прызначаная судова-медычная экспертыза.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў