У Прымор'і выкінулі на сметнік надмагіллі Герояў СССР. Відэафакт


Жыхар гораду Дальнярэчанск (Прыморскі край, Расея) даслаў у рэдакцыю выдання Lenta.ru відэа з мясцовага сметніка. Аўтар відэа зняў выкінутыя на сметнік надмагіллі герояў-памежнікаў, якія загінулі 2 і 15 сакавіка 1969 года падчас савецка-кітайскага канфлікту на востраве Даманскі.

Дальнярэчанск – найстарэйшы горад Прыморʼя на мяжы з Кітаем.

Канфлікт на востраве Даманскі адбыўся ў сакавіку 1969 года. У канфлікце загінулі 58 савецкіх памежнікаў. Колькасць ахвяраў з кітайскага боку дагэтуль засакрэчаная.

Пасля публікацыі відэа надмагіллі па загадзе кіраўніцтва Прыморскага краю прывезлі ў двор гарадской адміністрацыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў