У прыгарадзе Парыжа невядомы з крыкам «Алах Акбар» зарэзаў двух чалавек. «ІД» узяла адказнасць за напад


У прыгарадзе Парыжа ўзброены нажом мужчына забіў двух чалавек і сур’ёзна параніў яшчэ аднаго. Злачынца застрэлілі паліцыянты.

Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». Аднак праваахоўнікі пакуль не ўпэўненыя ў тэрарыстычнай версіі злачынства. Па звестках прэсы, у нападніка мог быць бытавы матыў, таму што забітыя – гэта яго маці і сястра.

Французскія СМІ паведамляюць, што мужчына 1982 года нараджэння зайшоў у адзін з дамоў на вуліцы Камій Кладэля каля 10 гадзін раніцы, а праз дзесяць хвілін выйшаў на вуліцу з нажамі ў руках і з крыкам «Алах Акбар». Крыніца ў паліцыі паведаміў радыёстанцыі Franceinfo, што нападнік уваходзіў у так званы спіс S, куды ўносяць асобаў, якія прадстаўляюць патэнцыйную пагрозу дзяржаўнай бяспекі Францыі.

ІІ, belsat.eu, паводле RFI

Стужка навінаў