У прыбіральні з прастрэленай галавой знайшлі цела ўкраінскага дэпутата


23 траўня ў Кіеве ў прыбіральні ўласнага офісу знайшлі цела народнага дэпутата.

Цела 47-гадовага Валерыя Давідзенкі знайшла прыбіральшчыца, паведамляе кіеўская паліцыя.

Паводле намесніка міністра ўнутраных справаў Украіны Антона Герашчанкі, цела дэпутата са смяротным агнястрэльным раненнем галавы было знойдзена ў прыбіральні.

Побач з целам ляжаў пісталет, піша выданне unian.ua.

Паліцыя распачала следства і разглядае ў якасці асноўнай версіі «наўмыснае забойства».

У 2019 годзе Давідзенка быў абраны дэпутатам як самавылучэнец. Са снежня 2019 года ўваходзіў у дэпутацкую групу «Давер».

23 траўня ў Кіеве каля офісу кіраўніка ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктара Медведчука прагрымеў выбух.

ВІДЭА
Выбух пад офісам «кума Пуціна» у Кіеве
2020.05.23 16:53

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў