У Пружанах міліцыянта асудзілі на сем гадоў за п’янае ДТЗ

Суд Пружанскага раёну прысудзіў сем гадоў пазбаўлення волі ўчастковаму інспектару міліцыі, які пʼяны за стырном аўтамабіля наехаў на чалавека, паведамляе прэсавая служба Берасцейскага абласнога суда.

Міліцыянт ехаў на службовым аўтамабілі летам мінулага года. Следчыя высветлілі, што ўчастковы быў пʼяны. Міліцыянт наехаў на чалавека, але замест таго, каб дапамагчы пешаходу, супрацоўнік Пружанскага РАУС уцёк з месца здарэння. Пацярпелы мужчына ад траўмаў памёр.

Суд у Пружанах прызнаў міліцыянта вінаватым у злачынствах, прадугледжаных ч. 4 арт. 317 («Парушэнне правілаў дарожнага руху пʼяным кіроўцам, якое пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека») і ч. 3 арт. 159 («Пакіданне ў небяспецы») КК. Міліцыянт атрымаў за гэта 7 гадоў турэмнага зняволення, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў, са штрафам 300 базавых велічыняў у памеры 8100 рублёў на карысць дзяржавы.

Акрамя таго суд пастанавіў спагнаць з Упраўлення ўнутраных справаў Берасцейскага аблвыканкаму на карысць маці загінулага 20 000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

https://belsat.eu/news/dvuh-militsyyantau-zatrymali-za-kiravanne-u-stane-alkagolnaga-ap-yanennya/

СК belsat.eu

Hавiны