У працы з ядравым палівам Беларусь будзе арыентавацца на Расею


Савет Міністраў Беларусі пастановай ад 22 жніўня № 558 зацвердзіў Стратэгію абыходжання з адпрацаваным ядравым палівам (АЯП) Беларускай атамнай электрастанцыі. Пра гэта паведамілі ў беларускім урадзе.

Hавiны
Ядравае паліва на БелАЭС завязуць увосень
2019.08.22 13:07

Пры распрацоўцы стратэгіі ўлічваліся міжнародны досвед абыходжання з АЯП; сучасная тактыка вырашэння праблем АЯП і перспектывы тэхнічнага прагрэсу; наяўныя на міжнародным рынку прапановы абыходжання з АЯП, умовы іх аказання і даступнасць для Беларусі; эканамічная і тэхналагічная складанасць рэалізацыі праграмаў геалагічнага пахавання АЯП; магчымасці перыядычнага перагляду нацыянальнай сістэмы абыходжання з АЯП ці яе змянення па меры больш глыбокага вывучэння, назапашвання досведу, змены палітычнай, эканамічнай, экалагічнай, сацыяльнай сітуацыі, развіцця тэхналогіяў.

Асноўнымі мэтамі абыходжання з АЯП у дакуменце названыя абарона людзей, грамадства і наваколля ад шкоднага ўздзеяння радыеактыўных рэчываў і іанізуючага выпраменьвання; аптымальныя суадносіны эканамічнай мэтазгоднасці і экалагічнай прымальнасці, выкананне міжнародных абавязкаў.

Hавiны
У Свярдлоўскай вобласці адключыўся энергаблок АЭС
2019.08.18 14:01

Каардынаваць і кантраляваць рэалізацыю стратэгіі будзе Міністэрства энергетыкі. Пры гэтым Беларусь будзе арыентавацца на выкарыстанне тэхналогіяў і экспертных ведаў Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў