У праграме Салаўёва ўзгадалі пра блогера NEXTA і «Белсат»


Шэф-рэдактар аналітычнага праекту «Сонар-2050» Сямён Уралаў у праграме «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым»

21 лістапада ў праграме «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Россия 1» абмярковалі пытанне беларуска-расейскай інтэграцыі. Падчас размовы адзін з гасцей узгадаў наш тэлеканал і вядомага блогера NEXTA.

Шэф-рэдактар аналітычнага праекту «Сонар-2050» Сямён Уралаў заявіў, што Захад спрабуе падрыхтаваць новае пакаленне «без саюзнай ідэнтычнасці». Паводле яго, адну з галоўных роляў у гэтым працэсе займаюць тэлеканал «Белсат» і блогер NEXTA, а «самыя папулярныя інтэрнэт-праекты татальна кантралюцца з Польшчы».

«Самы папулярны Telegram-канал, блогер NEXTA, знаходзіцца ў Варшаве, сістэмна знішчае рэпутацыю беларускіх сілавікоў (…). А калі паглядзім на YouTube, які ўжо больш папулярны чымся беларускае дзяржаўнае тэлебачанне, ён татальна… Палякі стварылі пры дапамозе брытанцаў, навучаліся і ў BBC, праект «Белсат», праект, які напраўлены мэтанакіравана на дыскрэдытацыю і Расеі, і Беларусі, і саюзных адносінаў», – сказаў Сямён Уралаў.

На сайце «Сонар-2050» удалося знайсці два матэрыялы, прысвечаныя блогеру NEXTA. У іх у прапагандысцкім стылі аўтары (Сямён Уралаў і Васіль Малашанкаў) спрабуюць давесці, што нейкі містычны «Захад» спрабуе зрабіць з блогера NEXTA апазіцыйнага лідара, а наш тэлеканал называецца інструментам «інфармацыйнага падтрымання».

Справка
Сямён Уралаў – палітолаг, шэф-рэдактар «Однако.Евразия» і «Сонар-2050».

У 2017 годзе Сямён Уралаў каментаваў на тэлеканале «Беларусь 1» вынікі вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

У 2017 годзе Сямён Уралаў адсвяткаваў стогадовы юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Менску. Пра гэта напісала беларускае выданне mlyn.by.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў