У Познані ў жылым доме выбухнуў газ: загінулі чацвёра


Шматпавярховы будынка абваліўся.

Інцыдэнт здарыўся 4 сакавіка раніцай у Познані. Падчас трагедыі ў будынку знаходзіліся каля 40 чалавек: чацвёра загінулі пад абломкамі, трое ў цяжкім стане. Ратавальнікі выцягнулі з-пад абломкаў больш за 20 асобаў з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Фота Reuters

Сярод цяжкапараненых – двухгадовая дзяўчынка. Яе адправілі ў шпіталь, дактары кажуць, што пагрозы жыцця няма.

Цяпер на месцы працуюць экстранныя службы. У выратавальных службах мяркуюць, што колькасць ахвяраў можа павялічыцца. Шукаюць тых, хто выжыў і разбіраюць завалы.

Фота Reuters

Дакладныя прычыны выбуху высвятляюцца. Як піша газета Wyborcza са спасылкаю на сведчанні жыхароў дому, выбухнуў газавы балон.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў