У польскай вёсцы пабачылі пуму: жыхароў просяць не хадзіць у лес


Пума ў лесе.
Фота: Gustavo Amador/EFE/Forum

У польскай гміне Пшчына, што недалёка ад мяжы з Чэхіяй, пабачылі незвычайную для гэтых мясцінаў жывёліну – пуму.

«У сувязі з падазрэннем, што на тэрыторыі гміны Пшчына бачылі звера, падобнага да пумы, просім жыхароў захоўваць асцярожнасць і да выяснення справы не хадзіць у лес і на адкрытыя абшары», – паведамляе старонка «Moja Pszczyna» ў «Facebook’у».

W związku z podejrzeniem, że na terenie gminy Pszczyna widziano zwierzę przypominające pumę, prosimy mieszkańców, aby…

Opublikowany przez Moja Pszczyna Niedziela, 29 września 2019

Апошні раз дзікую кошку бачылі ў вёсцы Пясэк.

Тых, хто раптам пабачыць жывёліну, просяць тэлефанаваць у паліцыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў