У Польшчы затрымалі паліцыянтаў, якія займаліся кантрабандай беларускіх цыгарэт


Паліцыянтаў звольнілі і неўзабаве будуць судзіць.

Ужо былыя паліцыянты спрабавалі перавезці 1,4 тысячы пачак тытунёвых вырабаў праз пункт пропуску ў Кузніцы, паведамляе «Kurier Poranny».

Супрацоўнікі дарожнай паліцыі ехалі з Беларусі ў Польшчу на дзвюх машынах 11 траўня. Адзін перавозіў 662 пачкі, другі – 760. За кантрабанду ім пагражае штраф і/або пазбаўленне волі.

Цяпер Акруговая пракуратура ў Беластоку вырашае, хто будзе весці справу.

Штотыдзень падляскія мытнікі выяўляюць каля 150 выпадкаў кантрабанды.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў