У Польшчы ўступіў у дзеянне закон аб зносе савецкіх помнікаў


Помнік удзячнасці жаўнерам Чырвонай Арміі ў Варшаве. Яго рэгулярна абліваюць фарбаю або робяць нейкія надпісы.

З 21 кастрычніка ў Польшчы ўступілі ў сілу папраўкі да закону аб прапагандзе таталітарных рэжымаў і дэкамунізацыі. Новая рэдакцыя закону прадугледжвае знос каля сотні помнікаў, усталяваных у часы Польскай Народнай Рэспублікі.

Закон «Аб забароне прапаганды камунізму або іншага таталітарнага ладу» дзейнічае ў Польшчы з красавіка 2016 года. Закон забараніў называць вуліцы, школы, больніцы, у гонар герояў або падзеяў, якія праслаўляюць камунізм ды іншыя таталітарныя рэжымы.

У 2017 годзе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да гэтага закону. Папраўкі пашыраць спіс аб’ектаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне закону. Пад дэкамунізацыю трапляюць: бюсты, барэльефы, шыльды, абеліскі, памятныя камяні, мемарыяльныя абʼекты. Выключэнне зробленае для помнікаў архітэктуры, мастацкіх твораў, могілак ды іншых месцаў пахавання, а таксама для абʼектаў, што не знаходзяцца ў публічных месцах.

Расейскае МЗС назвала закон «абуральнаю правакацыяй».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў