У Польшчы топ-мэнеджэра Huawei затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы


Ілюстратыўнае фота CNN

Суд у Варшаве арыштаваў двух мужчын – грамадзяніна Кітая і грамадзяніна Польшчы – па абвінавачванні ў шпіянажы, паведамляе TVP Info.

Паводле інфармацыі канала, гаворка ідзе пра дырэктара па продажах польскай філіі канцэрна Huawei Вэйцзына В. і былога высокапастаўленага супрацоўніка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы Пятра Д.

Яны былі затрыманыя 8 студзеня. Праз два дні суд арыштаваў іх на тры месяцы. Следства лічыць, што абвінавачаныя супрацоўнічалі з кітайскімі спецслужбамі, паведамляе TVP Info. Арыштаваныя не прызналі віну і адмовіліся даваць паказанні.

Huawei падазраюць у перадачы інфармацыі кітайскім уладам. Праз гэта ад абсталявання кампаніі пачалі адмаўляцца дзяржаўныя органы ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі. Пра тое, што прадукцыя Huawei можа прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы, таксама заявілі ў Чэхіі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары