У Польшчы сёння абіраюць прэзідэнта


У нядзелю, 28 чэрвеня, у Польшчы праходзяць прэзідэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць 11 чалавек.

Упершыню ў гісторыі выбарнікі, якія раней выказалі такое жаданне, могуць прагаласаваць па пошце.Выбарчыя ўчасткі адчыненыя з 7.00 да 21.00

Сёлета на пасаду кіраўніка дзяржавы апроч дзейнага кіраўніка краіны Анджэя Дуды ў выбарчых бюлетэнях 10 кандыдатаў: Робэрт Бедрань, Кшыштаф Босак, Вальдэмар Віткоўскі, Шыман Галоўня, Станіслаў Жултак, Уладыслаў Касіняк-Камыш, Мірослаў Пятроўскі, Павел Танайна, Рафал Тшаскоўскі ды Марэк Якубяк.

Калі ніводны з кандыдатаў не атрымае больш за 50 % галасоў выбарнікаў, то 12 ліпеня адбудзецца другі тур галасавання. У ім пераможа той, хто атрымае найбольшую колькасць галасоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў