У Польшчы стварылі інтэрнэт-рэестр педафілаў. Мінюст апублікаваў фотаздымкі 768 гвалтаўнікоў


Прозвішчы, імёны і фотаздымкі 768 асуджаных за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару з’явіліся ў інтэрнэце ў адмысловай базе, якую стварыў польскі Мінюст.

Большасць з тых, хто трапіў у базу – мужчыны, якіх асудзілі за сексуальны гвалт над дзецьмі ва ўзросце да 15 гадоў.

«База педафілаў» мае адкрытую і закрытую версіі. У адкрытай публікуецца: фотаздымак злачынцы, ягонае імя, прозвішча ды месца нараджэння, артыкул, паводле якога быў асуджаны. Закрытая версія была створаная для праваахоўнікаў і ўстановаў, якія займаюцца апекаю над дзецьмі.

Рэестр мае таксама ангельскую моўную версію.

Падобны рэестр ужо дзейнічае ў ЗША.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў