У Польшчы разбіўся МіГ-29


1:57 уночы (паводле Варшавы) у раёне польскага гораду Паслэнк (Вармінска-Мазурскае ваяводства) разбіўся самалёт МіГ-29 22-й Базы тактычнай авіяцыі.

Паводле Міністэрства абароны Польшчы, пілот катапультаваўся, але не выжыў.

Летась пад Мінскам-Мазавецкім падчас заходу на пасадку разбіўся яшчэ адзін МіГ-29. Тады пілоту пашанцавала.

Самалёты МіГ-29 знаходзяцца ў Польшчы на ўзбраенні з 1989 г.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары