У Польшчы перакуліўся аўтобус Пінскага аўтапарку


Пра здарэнне Belsat.eu паведаміў адзін з пасажыраў аўтобуса, які ехаў у Варшаву.

Паводле Паўла, транспартавы сродак трапіў у аварыю побач з горадам Седльцэ.

«Аўтобус заехаў у земляны насып на дарожным коле пасярод скрыжавання. Усе спалі, была гадзіна ночы. Кіроўца кажа, што пабачыў казулю, але хіба ён заснуў за стырном, бо ехаў на поўнай хуткасці ды амаль не тармазіў».

Таксама мужчына дадае, што абышлося без пацярпелых, але аўтобус пашкоджаны.

«Мы прабавалі выцягнуць аўтобус з гэтага насыпу і фурамі, і лябёдкай, але не атрымлівалася. Нас забраў менскі рэйсавы аўтобус, іншыя таксама з’язджалі на спадарожных».

У Пінскім аўтапарку пра здарэнне пакуль не ведаюць або яго хаваюць.

«Ніводны наш аўтобус у аварыю не трапляў, нам бы адразу паведамілі», – сказалі belsat.eu ў прадстаўніцтве кампаніі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў